Summer-breath.com
тлог
dumki
Цацка - шэры хаскі - на маім стале.
Чэрвеньскі світанак у старым акне.
Шчэ паведамленне "дзынь" у цішыні
А за ім крумкач мне "кар" здалечыні.
Тры-чатыры гукі склалі карагод
І гудзяць саўндтрэкам да маіх турбот.
Кніга, аркуш, плотэр… дурыць галава:
Я нібы чытаю адно й то ж з нуля.
**
Ю.В.
dumki
Мяне больш не вабіць салодкі смак лета.
Пажоўкла ў сэрцы былое пачуцце
Прыгодаў і цудаў. Ледзь іх сілуэты
Трывожна блукаюць у душы каламуце.
Страціла фарбы блакітнае неба,
Званы над ракою прыціхлі раптоўна,
Я не разумею, чаго мне шчэ трэба?
Не блага, не дрэнна, мне проста ўсё роўна.
Гадзінкі бягуць, час не ведае стомы.
Як і людзі вакол, хочуць тое ці тое.
Бясконцыя думкі гудзяць дзікім роем,
Лямпачкі б’юцца і гаснуць у доме.
**
Ю.В.
dumki
Я сядзеў адзін у пустым адрамантаваным кабінеце. Мой камп'ютар апынуўся крыху гудлівым, таму абсолютнай цішыні мне не далі. Нягледзячы на плотныя жалюзі скрозь панарамнае акно прасочвалаўся жар сённяшняга сонца. У свабодную хвіліну я схадзіў да аўтамата за кавай, выбачайце, гурманы, але ж няможна пакідаць тэрыторыю працы.
Мяне раздраждала, як хісталася ручка дзвярэй, таму я знайшоў у вечцы адвёртку і таксама прыняў удзел у паляпшэнні працоўных умоў аддзела.
Упершыню за шмат гадоў я ніводнага разу не начаваў на лецішчы ўвясну. Прывет, дарослае жыццё. Усе людзі са старых глаў сышлі са старонак маёй біяграфіі. А замены не надта знайшліся. Вакол мяне ё людзі, але яны з іншых катэгорый.
А яшчэ я сам-насам дазволіў сябе трохі патануць у смутку. Я таксама хачу, как маёй прыхільнасці дабіваліся, каб шукалі, як мяне зацікавіць. Абрыдла рабіць першыя крокі. Я таксама чалавек і маю права цешыць сваё эга. Тым больш, што сам я не цураўся рабіць прыемна навакольцам. Але без фідбэку ініцыятыва засохла як папараць у ЖЭС-ах.
dumki
Я прыйшоў на працу п’яным
Пахам кветак
Спевам птушак.
dumki
Гляджу на аблокі, па-за якімі прабіваецца нябесны блакіт. Суседскія яблынькі крыху гойдаюцца ад паветра. Дождж толькі перастаў, і за дамамі ўсміхаецца вясёлка. Стаю ля акна ў пустым пакоі, зроку прыемна глядзець на апошнія імгненні сонца, а не экран манітора. Як цяпер папулярна ў англамоўнай прасторы разважаць пра slow ды simple life. Мо, і не трэба ўсёй гэтай мітусні? Нездарма любімая частка дня ў мяне - раніца.
Вялікі жаль, што няма з кім падзяляць свае хобі, камп'ютар, хаця я й яго не пераношу, маё аконца ў свет таго, на што я цікаўлюся. І ў той жа час дзякуй, што ён ё, бо без яго было бы сто крат сумней.
dumki

«

Глядзіш на яго і чуеш, што ён далёка ад нас, думае пра тое, што не прыйдзе нам у галаву... з-за гэтага ён самотны нават сярод сваіх верных сяброў.»
— "Таіс Афінская", І. Яфрэмаў
dumki
Ты зноў тут?

Неверагодны смак майскага вечаровага паветра запрашаў да шпацыру. Прэч аўтобусы! Парасон у руцэ, усмешка на твары. Я пачынаю свой шматкіламетровы шлях. І няхай пазней будуць балець ногі, але ж уражанні надаюць творчых сіл. Мо, мне атрымаецца знайсці выхад з творчага крызісу. Невялікая гісторыя пра тое, як адзін кніжнік стаміўся ад звычайна любімай працы. Танчуць ліхтарыкі, пялёсткі бэзу ўсцілаюць дарогу дадому.
Прыемна, калі старыя сябры раптоўна павяртаюцца шмат год пазней. І тройчы прыемна, што час іх не сапсаваў. Але ж ведаеце, што смешна? Што хутчэй сюды праз дзве тысячы кіламетраў прыезде нармальны чалавек, чым адзін такі знойдзецца тут. Ай, пайшлі ўсе да маўклівага пагорку. Паветра ўсім у плечы. А я пакуль скончваю пісаць пост усё ж такі на пазітыўнай ноце.
Вочы шукаюць расклад цягнікоў. Не гарантую сам сябе, але ё шанец, што хоць адзін раз увясну я пераначую на лецішчы.
dumki
Ахестэ як дэвіз па жыцці
Мне крыху блага цяпер і я валяюся на ложку, гледзячы ў люстэрка. Пасля кароны перыядычна нейкія дробязныя, але непрыемныя пытанні па здароўю. А я спачатку верыў, што няма чаго клапаціцца пра вірус, маўляў, перавялічана ягоная небяспека. Але ж я бачу і чую іншых вакол мяне. Ось халера іншаземная… Дык вось.
Пасля кароны я, па-першае, запаволіў тэмп жыцця. Я раптоўна стаў няздольным, ды й інтарэс страціў, усё рабіць хутка. Ёсць такое слова ў персідскай мове "ахестэ" - "павольна". І лепей жыць ахестэ.
Людзі, насамрэч яны ўсе аднолькавыя. І я таксама не цэлы асобны свет, як пісалі калісьці ва Ўкантакце. І вось гэты натоўп, што сустракаецца па руху жыцця, заўжды чагосьці хоча, нешта просіць ад цябе, і толькі адзінкі гатовыя застацца побач, чымсьці самі дапамагчы.
Я стаміўся ад людзей, іх лямантаў і лаянкі, перманентных спрэчак дзеля спрэчак. Цытавання нейкіх фрыкаў і адсутнасці сваіх кагнітыўных намаганняў. Тут карона значна змяніла погляды. Раней было так важна, калі "спадар А. нешта сказаў!" А цяпер пайшоў ён да сабакаў пляшывых.
У струмені падзей і дзён не так шмат сапраўды каштоўных рэчаў. І найпрасцейшыя з іх прыносяць найвялікшую радасць. Пах кветак, яскравае сонейка, смачны кубак кавы.
А вось большасць людзей не пра радасць.
dumki

На гэты раз я падышоў як мага сур'ёзна да такой рэчы як пераклад і паспрабаваў свае сілы на французскай песне 2013 года. Рэдкі выпадак сучаснай іх эстрады, які мне спадабаўся (яшчэ на першым курсе). Зрэдку пераслухоўваю і цяпер.
**
О, мая пакута.
Чаму ты зноў нясеш турботу?
Я бессэнсоўная істота
І стала дзіўнай без яго.
Адна блытаюся ў метро…
Апошні танец.
Забыцца на раны… ў сэрцы ззяюць
Ад іх уцячы, няхай знікаюць.
І боль мой забіраюць.
**
Клічу неба, дзень і ноч
Са мною танчуць вецер, дождж
Кахання ледзь і кропля мёд(а)
Танец ідзе, дзе, дзе, дзе.
Праз шум бягу і чую жах
Мой час прыйшоў? Пануе страх
Бывай, Парыж, бо я ўдалеч.
Адсюль лячу я прэч, прэч, прэч.
**
Адна надзея,
Што шчэ цябе я дзе сустрэну.
Няма ўжо сіл, усё маё жыццё пусты ўзор,
Сэнсу не мее.
**
прыпеў
**
У маёй пакуце,
Якой аплочана зло людзям,
Вы веліч сэрца майго чуйце.
Бо я нашчадак усяго свету…
**
прыпеў

dumki
Жывая гаворка
Мо, хто з тых, хто цікавіцца на славістыку, ведае відавочнае, што літаратурная мова, вядома, у некаторай ступені рэч штучная. Тое ж слушна і пра беларускую. Дык вось, дзякуй выпадку, у маіх руках апынулася кніжка ўжо закрытага выдавецтва з запісамі сапраўднай гаворкі палешукоў (пач. XX ст.), паўднёвых беларусаў, якіх часам выдзяляюць у асобны этнас. Нажаль цяпер гэта не актуальна. Раней, за царскім часам, балоты і лясы зусім ізалявалі невялічкія вёсачкі на памежжы з Украінай. І там было нешта асабістае, але натуральнае і жывое. Прабачце, пайшоў у графаманства. Прапаную параўнаць літаратурную мову, кадыфікаваную бліжэй да 20-га года, і народную:
**
Перш Бог зрабіў сабе небо, дзе было ясно да гожэ… пад небам было цёмно да холадно… Яснае сонейко Бог даў, каб яно свяціло да грэло… давало рост расліне і жыўёлу… Нашы пастухі гоняць гаўядо на пашу.
**
Найперш Бог зрабіў сябе неба, дзе было ясна ды прыгожа… пад небам было цёмна ды холадна… Яснае сонейка Бог даў, каб яно свяціла ды грэла… давала рост расліне і жывёле… Нашы пастухі гоняць скаціну на ралля.
dumki
Вечаровыя разважанні
Думкі, што мне ўсё са штодзённага абрыдла, не пакідаюць галаву. Ненавіджу камп'ютары і смартфоны. З-за моўных курсаў і працы мушу большую частку часу быць на сувязі. Але ж я не Ілан Маск, я звычайны чалавек. Адкуль столькі занятасці? Найбольш прыемным момантам за дзень было прыбіраць снег у двары і глыбока ўдыхаць халоднае калючае паветра. Сонейка бліскала ў маіх вачах, пакуль я жмурыўся на яго. Толькі я і яно. Ніякага начальства, ніякіх тупых студэнтаў. Апошняе злое, мо і так, але ж я спадзяваўся ў новай групе знайсці знаёмствы. Жах, якія там усе нудныя і глупыя. А з-за таго, што я саарганізатар і памочнік настаўніцы курсаў, яны часта пішуць мне. Так і хочацца паслаць іх. Але куды, калі я афіцыйна тот, да каго трэба звяртацца? Слухаю на рыпіце псеўдабадзёрыя песні, как зусім не расклеіцца. Лезу ў слоўнік. Ага, так і будзе. Выгаранне значыць у мяне. Калі б мяне хто так забаўляў.
dumki
Крок насустрач
Мне прыемна было канстатаваць, што цяпер на самеры дададзена беларуская мова інтэрфейсу. Сёння не так часта можна сустрэць у сеціве сайт з перакладам на нешта большае за англійскую. Спадзяюся, што камусьці гэты факт дазволіць адчуваць сябе на сайце больш утульна, або ўвогуле прыйсці з нуля і зарэгістравацца. Здаецца, дробязь, бо кнопкі і так знойдуцца, але вось з іх і складаецца павага да карыстальніка. Ён мае магчымасць нават у наладах калупацца на сваёй.
Твітар, інстаграм, іншыя глабальныя прасторы. А дзе можна проста весці дзённік беларускамоўнаму? Апісваць жыццё, а не ўдзельнічаць у вайне каментараў і аўтаматычна ціскать падабайкі? Апынулася, што бадай нідзе. Цяпер на гэтае рытарычнае пытанне ёсць адказ. Тут.
dumki
Цікавая выстаўка

Ледзь не забыўся дадаць, што цяпер у Палацы Рэспублікі праходзіць выстаўка "Іран - каштоўная зямля", зладзеная пасольствам з нашым міністэрствам інфармацыі. Сёння пасля працы знайшоў час, каб наведаць яе. Ведаеце, так рады быў знайсці гэты астравок цікавостак сярод мора нашай штодзённай руціны. Якая асобная цывілізацыя. І, адзначу, на арабскі свет не падобная. Яны стаяць воддаль са сваёй мовай, гісторыяй старэйшай за грэчаскую, і нават рэлігіяй. Бо 95% мусульман суніты, а іранцы - шыіты. Нешта як дзяленне на каталікоў і праваслаўных.
Сярод калідораў з выявамі з Шахнамэ і прыкладамі гіпнатычай каліграфіі знайшоў постэр пра забітага амерыканцамі Касэма Сулеймані. Абяцаюць не забыцца на гэтае злачынства і ніколі яго не прабачаць. Я тут прызадумаўся, калі адкласці палітыку, што насамрэч Іран надзіва спакойная краіна, з такімі-та суседзямі. Вакол Ірак (не блытаць!), Сірыя, Афганістан. Войны, падзелы, спрэчкі, тэракты. А тут такі мастадонт, дзе культура - равесніца старажытнага Кітая. Нашых народаў і заваду не было, а яны арганізоўвалі першыя кітабханэ (бібліятэкі). І шмат словаў з персідскай замацаваліся ў нашых мовах: бронза, тахта, біруза, сабака(!), амбар, парча, шацёр…
Упершыню пасля лістападнага кавіду я вяртаўся дадому не разбіты, а бадзёры. Мозг апрацоўваў нешта новае, холад і снег бадзёрылі цела.
dumki
Пытанне ў залу
Я ўжо прыстасаваўся да гэтага сайта. Апынулася, што блогі - гэта лёгка. Такі невялічкі самер што лі, але велькі ўтульны. Часта пытаюся, чаму ён не стаў яшчэ папулярным. Тут людзі - гэта асобы, няма тролей і іншай брыдоты сучаснага інтэрнэта. Людзі не лаюцца, на дзіва, хутка працуе. Але не так шмат нейкага незвычайнага кантэнту. Вось падкажыце, шаноўнае спадарства, мо, неяк можна разрэкламаваць гэтую пляцоўку? Я, вядома, эгаіст, але калі б тут было больш артыкулаў, дык зусім асеў бы на самеры.
dumki
Смажанка one love
Ці свет ведае, што ў нашай кухне ёсць свой аналаг піцы, ці якую мянушку тут даць? Сустракайце, смáжанка. Нешта падобнае на ватрушку, але ў цэнтры замест смятаны каўбаса ці вяндліна, сыр, грыбы… ды што хочаце. Сучасны выгляд яна атрымала ў савецкія часіны, калі быў усталяваны нарматыўны рэцэпт яе гатавання для буфетаў. Калісьці ў цэнтры Мінску было спецыяльнае кафэ выключна з рознымі відамі смажанак. Проста, але сытна і вельмі смачна. З мінусаў - пасля на вагі лепей не станавіцца. Але ўся нашая яда на тым і мацавалася. Сельскае жыццё нельга было назваць надта багатым, таму на авансцэну выходзіла сытнасць.